ИНТЕЛРОС > №1, 2013 > Палымяныя крыжы святога Андрэя, або бургундская іста вечнай Еўрапейскай імперыі

Кірыла Карлюк
Палымяныя крыжы святога Андрэя, або бургундская іста вечнай Еўрапейскай імперыі


26 августа 2013

Калі 5 студзеня 1477 г. у бітве пад Нансі скрываўленае нежывое цела герцага Карла Смелага, апошняга легітымнага мужчынскага нашчадка Бургундскага Дома, упала долу на халодную зямлю, а рэшткі яго невялікага стомленага войска былі ўшчэнт разбітыя ў колькі разоў большымі сіламі антыбургундскай кааліцыі пад кіраўніцтвам герцага Рэнэ ІІ Латарынгскага, наўрад ці хто мог падумаць, што гэта зусім не канец амбітнага «Вялікага Герцагства» (як сучаснікі называлі велічнае і заможнае Бургундскае гаспадарства), а толькі яго новы пачатак. Гісторыя толькі зрабіла яшчэ адзін віток, а святая ахвярная кроў дынастыі бургундскіх герцагаў, прамых нашчадкаў Карла Вялікага, азначыла чарговае пераўвасабленне еўрапейскай імперскай ідэі.


Вернуться назад