ИНТЕЛРОС > №1, 2013 > Дарыйскі свет. Даследаванне суадносінаў улады і мастацтва

Готфрыд Бэн
Дарыйскі свет. Даследаванне суадносінаў улады і мастацтва


26 августа 2013

Дарыйскі свет межаваў праз Мікены з крыцкім тысячагоддзем, тысячагоддзем без бітваў і ваяроў, поўным юных служак, якія нясуць высокія завостраныя ўнізе амфары ды з чароўнымі прынцамі ў фантастычных галаўных уборах, тысячагоддзем без крыві і палявання, без каня і зброі; з эпохай да жалезу ў даліне Кносу, з яго безабароннымі галерэямі, мудрагелістымі аздобамі сценаў, далікатным мастацкім стылем, каляровай керамікай, даўгімі спадніцамі і станікамі крыцянак з вузкімі таліямі, пажаноцку плаўнымі лесвіцамі палацаў з іх нізкімі ды шырокімі прыступкамі, зручнымі для вузкага кроку. Дарыйскі свет арыйскіх мужчынаў і барадатых багоў межаваў з аскепкамі хецкай расы з яе матрыярхатам, з жанчынамі-валадаркамі, з жаночымі працэсіямі, з квяцістымі нацюрмортамі і гіпсавымі барэльефамі, а праз мяжу — велічная кампазіцыя і манументальнасць. Вось з чым межаваў гэты свет, які ўрываецца ўнутр нашага Руху і на руіны якога скіраваныя нашыя напружаныя, ўражаныя і поўныя трагічных пытанняў позіркі. Гэта заўжды Быццё, але цалкам пераадоленае, гэта заўжды Разнастайнасць, але сабраная, крыкі скалаў, эсхілаўскі смутак, ператвораны ў вершы, падзелены на хоры. Там заўжды ёсць парадак, праз які мы глядзім у глыбіню, парадак, які ловіць жыццё ў падзеленую прастору


Вернуться назад