Журнальный клуб Интелрос » Сівер » №1, 2013
Слова ідал паходзіць ад грэцкага εἴδωλον і мае некалькі значэнняў, адно з якіх называе аб’ект рэлігійнага ўшанавання ў выглядзе скульптурнай выявы боства. Менавіта ў гэтым сэнсе будзе ўжывацца слова ідал надалей. Гэтая праца ёсць спробай абагульнення вядомых на сённяшні дзень знаходак паганскіх стодаў і звестак аб іх у пісьмовых і этнаграфічных крыніцах на тэрыторыі Беларусі. Такі падыход крыху абмежаваны, бо насельніцтва, якое пакінула пасля сябе ідалы, далёка не заўжды займала тэрыторыі, якія адпавядаюць сучасным межам Беларусі. Разам з тым, у артыкуле згадваюцца звесткі аб ідалах у памежных з Беларуссю рэгіёнах