Другие журналы на сайте ИНТЕЛРОС

Журнальный клуб Интелрос » Дружба Народов » №2, 2018

Андрей ВЫЛИНСКИЙ
Андрей ВЫЛИНСКИЙ

(МИНСК)

* * * 
Ад лёсу ўкрыцца — не наканавана;
Ударыў гром — і паляцела потарч
Жыццё. І вось ты — снёны ў відзяжах,
Як жыццеіснаванне й жыццесмерць.
Таму — на злом, як золата, правер
Каханых, сваякоў, дзяцей, сяброў;
Ці яны пойдуць за табою ўслед
Праз сотню тваіх смерцяў? Тваю сутнасць
Уцямяць — хоць бы і ў канцы жыцця?
Ц сэрцам не жахнуцца ад азнобу
На гэтых усябедах? Калі б знаць!
Але для апантаных шлях ляжыць — 
Адчайны; свет — усцяж праняты
Вятрамі; дзякуй богу, ты падужаў.
На лютым ветры гіне подлы страх.

 

* * *
Яна ляжыць скамечанай вадой — 
усёпакорліва і ўсёпрымальна,
і прэч з яе шкарлупіну здзірае
глухая, нібы немарач, працяга.
Пагорак прагі ўзняўся вадаграем,
каб выгарэць датла яшчэ мацней,
калі салодкаю нямогай увайшла,
ўвагналася ў расхінутую вільгаць
яе улоння пругкая, жывая,
забойчая, неўтаймавальная,
няўрымслівая моц. Нямая ўцеха
яе працяла ўсцяж ад ног да горла.
Пустая руля, уцяжараная крыкам,
дзярыся ўвышыню ці падай долу,
як скалануўся сховак цёмных смаг
у рове родаў, гаравання й сконаў!

 



Другие статьи автора: ВЫЛИНСКИЙ Андрей

Архив журнала
№9, 2020№10, 2020№12, 2020№11, 2020№1, 2021№2, 2021№3, 2021№4, 2021№5, 2021№7, 2021№8, 2021№9, 2021№10, 2021др№4, 2021№11, 2021№12, 2021№7, 2020№8, 2020№5, 2020№6, 2020№4, 2020№3, 2020№2, 2020№1, 2020№10, 2019№11, 2019№12, 2019№7, 2019№8, 2019№9, 2019№6, 2019№5, 2019№4, 2019№3, 2019№2, 2019№1, 2019№12, 2018№11, 2018№10, 2018№9. 2018№8, 2018№7, 2018№6, 2018№5, 2018№4, 2018№3, 2018№2, 2018№1, 2018№12, 2017№11, 2017№10, 2017№9, 2017№8, 2017№7, 2017№6, 2017№5, 2017№4, 2017№3, 2017№2, 2017№1, 2017№12, 2016№11, 2016№10, 2016№9, 2016№8, 2016№7, 2016№6, 2016№5, 2016№4, 2016№3, 2016№2, 2016№1, 2016№12, 2015№11, 2015№10, 2015№9, 2015№8, 2015№7, 2015№6, 2015№5, 2015№ 4, 2015№3, 2015№2, 2015№1, 2015№12, 2014№11, 2014№10, 2014№9, 2014№8, 2014№7, 2014№6, 2014№5, 2014№4, 2014№3, 2014№2, 2014№1, 2014№12, 2013№11, 2013№10, 2013№9, 2013№8, 2013№7, 2013№6, 2013№5, 2013№4, 2013№3, 2013№2, 2013№1, 2013№12, 2012№11, 2012№10, 2012№9, 2012№8, 2012№7, 2012№6, 2012№5, 2012№4, 2012№3, 2012№2, 2012№1, 2012№12, 2011№11, 2011№10, 2011№9, 2011№8, 2011№7, 2011№6, 2011№5, 2011№4, 2011№3, 2011№2, 2011№1, 2011
Поддержите нас
Журналы клуба